Апошні канцэрт Кулінковіча



Апошні буйны выступ гурту «Neuro Dubel» адбыўся сёлета, 21 ліпеня, на «Басовішча». Праз два тыдні па фестывалі музыкі маладой Беларусі Аляксандр Кулінковіч, нязменны лідар, аўтар і вакаліст аднаго з самых знакавых сучасных беларускіх рок-гуртоў, адышоў з жыцця.

«Белсат» дае вам унікальную магчымасць яшчэ раз акунуцца ў неверагодную атмасферу гэтага канцэрту.

Другім гэд-лайнэрам гэтай часткі тэлеверсіі канцэрту будзе Лявон Вольскі з гуртом «Крамбамбуля».

Фестываль «Басовішча-2018» адгрымеў напрыканцы ліпеня 29-ы раз у Гарадку на польскім Падляшшы. Апрача згаданых вышэй, удзел у імпрэзе ўзялі такія зоркі, як «Нагуаль», «Петля Пристрастия», «: B: N:», «Teleport» і «The Glitchhh», «Разбітае сэрца пацана», польскі «Lao Che». У конкурсе ж перамагла маладая каманда «SnopSno».

Глядзіце заключную частку тэлеверсіі фестывалю «Басовішча-2018» у пятніцу, 21 верасня, а 22-й гадзіне.

Каментары