«Аб’яднанае каралеўства попу» – глядзіце серыял у онлайне


Тэлеканал «Белсат» прапануе вашае ўвазе дзве часткі дакументальнага серыялу «Аб’яднанае каралеўства попу».

Агляд лепшых і найбольш важных падзеяў апошніх 60-ці гадоў у брытанскай поп-культуры – тэндэнцыі моды, гумару, музыкі. The Beatles, Led Zeppelin, Brexit, Bowie, Coldplay ды Adele – сапраўдная мешаніна ўсяго самага актуальнага ды цікавага!

Першая частка стужкі распавядае пра перыяд пасля Другое сусветнае вайны, калі адбылося «брытанскае ўварванне» – брытанская музыка ў той час пачала дамінаваць, як у нацыянальных, так і ў міжнародных (у асноўным амерыканскіх) чартах, сярод іншых The Beatles, Rolling Stones. Музычныя напрамкі такія, як панк, глэм ды метал становяцца ўсё больш папулярнымі.

У другой частцы аўтары назіраюць за развіццём папулярнай культуры ў 1980-х гадах ад Stock Aitken Waterman (Kylie Minogue, Rick Astley) да музыкі з небагатых раёнаў Лондану – Grime, ад гёрлз – бойсбэндаў (girls-boys band) да такіх зорак сусветнай эстрады, як Adele і Ed Sheeran часоў Brexit. Але Брытанія экспартуе не толькі музыку, такія культавыя героі, як James Bond, Harry Potter ды комікі Monty Python, «Mr. Bean» таксама занялі свае месца ў сусветнай поп-культуры.

Брытанцы робяцца вызначальнікамі поп-трэндаў. Чаму гэтак сталася, дзякуючы чаму Брытанія вядзе рэй у свеце музыкі ды культуры?

Дакументальны серыял «Аб’яднанае каралеўства попу» глядзіце ў суботу, 22 і 29 верасня, а 19:30, на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн

Каментары