11-гадовая дзяўчынка супраць Талібану


https://www.youtube.com/watch?v=QK-H4hWTofA

«Малала: Дзяўчынка з райскай даліны» – дакументальная стужка пра пакістанку, вядомую на ўвесь свет. Талібы стрэлілі ёй у галаву, бо яна хацела хадзіць у школу, вяла блог і не баялася рабіць таго, на што не наважваліся дарослыя. Дзяўчынка выжыла і выступіла з трыбуны штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Пакістанскі ўрад выдаткоўвае на ваенныя мэты ў сем разоў больш, чым на адукацыю. Узровень пісьменнасці Пакістану – адзін з самых нізкіх у свеце. Колькасць дзяцей школьнага ўзросту, якія не наведваюць школаў, – другая паводле шматлікасці ва ўсім свеце. Дзіўна, што гэта больш хвалюе дзіця Малалу, чым кіраўніцтва дзяржавы:

Я хачу адкрыць школы для дзяўчат, якіх дома выкарыстоўваюць як дзіцячую працоўную сілу.

Гэты фільм здымаўся яшчэ да таго, як Малала Юсафзай атрымала Нобэлеўскую прэмію міру і пачала фінансаваць адукацыйныя праекты для ўцякачак з Сірыі. Глядзіце прэм’еру дакументальнай стужкі «Малала: Дзяўчынка з райскай даліны» ў нядзелю, 13 лістапада, а 20:10.

Каментары