Зянон Пазняк: Курапаты можна параўнаць з выбухам атамнай бомбы


29 гадоў таму, 30 кастрычніка, у Менску прайшло масавае святкаванне Дзядоў. Другое ў гісторыі, але першае такога маштабу і такога значэння. Паводле удзельнікаў тагачасных падзеяў, дэмакратычны рух у краіне пачаў фармавацца тады, у 1988-м годзе. Гэты мітынг-рэквіем стаўся не толькі памінаннем продкаў, але і ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, пра якія ў савецкай Беларусі маўчалі. Зрэшты замоўчваюць і ў цяперашняй Беларусі.

«Змаганне за Курапаты ішло 20 гадоў і ўлады зразумелі, што яны нічога не могуць з гэтым зрабіць. Цяпер яны спрабуюць забегчы наперад і ўсё гэта асядлаць. Мы назіраем паразу іхнай дактрыны», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар», старшыня партыі КХП-БНФ Зянон Пазняк.

Паводле Пазняка, улада хацела знішчыць памяць беларусаў пра генацыд.

«У іх нічога не атрымаецца. Яны не змогуць знішчыць беларускую нацыю. Прыйдзе новае пакаленне і яно не будзе жыць паводле законаў Пуціна і Лукашэнкі», – запэўнівае лідар КХП-БНФ.

Больш у відэаматэрыяле!