Зварот да беларусаў: Хто зямлі гэтай сын, устаньце ўсе, як адзін!

Верш «Дзень сканаў за гарой» быў напісаны паэткай Канстанцыяй Буйло ў 1914 годзе. Тады гэта быў заклік да беларускага народа абудзіцца ў палітычным і культурным плане: «Брацця! Усе, хто тут спіць! Брацця, устаньма ўсе гэтай ночы!»

Канстанцыя Буйло апелюе да багатага мінулага нашых продкаў, памяць пра якую варта адрадзіць: «Тую славу-пачот, якой слыў наш народ, ды ўсё злыдні яму паскрывалі». Напачатку XX стагоддзя паэтка піша пра заняпад беларускай культуры ў тагачаснай Расейскай імперыі: «Над разлогамі ніў іншы голас паплыў, – спеў чужы плыў над нашым засевам». Аўтарка адзначае, што разам з беларускай песняй, гэта значыць беларускай культурай, свет даведаецца і пра беларускі народ:

«Мы ім песню спяём, песню зычну, як гром; у ёй раскажам аб нашым народзе».

У 2020-ым годзе беларускі народ актыўна запатрабаваў свабоды, вяршэнства закону і справядлівасці. Заклік Канстанцыі Буйло знайшоў водгук у беларускіх сэрцах. Беларусы адчулі сваю годнасць, адкрыта выступаюць супраць гвалту і прыніжэнняў. Разам з тым на вуліцы нашых гарадоў вярнуліся старыя беларускія сімвалы – герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг, а на падворках суседзі ладзяць канцэрты беларускіх песень ды паэтычныя чытанні. Улады ж не перастаюць змагаюцца з беларускай культурай, гэта значыць – з беларускім народам.

Прарочыя словы Янкі Купалы: Сумленне, край прадаць гатовы за бліск нагруднага значка

Былыя акторы Тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць беларускую паэтычную класіку ў праекце «Вершы».

Больш матэрыялаў

Свабодныя купалаўцы: Ніякія рэпрэсіі не знішчаць нашай свабоды

Не суд, а здзек: асабістыя трагедыі маці асуджаных

Прарочыя словы Янкі Купалы: Сумленне, край прадаць гатовы за бліск нагруднага значка

Згубілі працу, але не згубілі сумлення – «Мая малітва» ад свабодных купалаўцаў