ЗША і Польшча – не пагражаюць нашай незалежнасці. Іншая справа Расея

Беларусь цягам апошніх 5 год усяляк супраціўляецца размяшчэнню расейскае базы на сваёй тэрыторыі. Магчыма, справа яшчэ і ў тым, што Масква не гатовая заплаціць Менску дастатковую цану за гэты аб’ект. Суседняя Польшча ж тым часам наадварот змагаецца за паўстанне сталае амерыканскае базы на сваёй тэрыторыі, ды яшчэ і гатовая заплаціць за яе 2 мільярды долараў ЗША. Дзве суседнія краіны два супрацьлеглыя падыходы. Госць Студыі Белсат – рэдактар аналітычна-інфармацыйнай праграмы «Прасвет» на Белсаце Сяргей Пеляса.