Зручны артыкул за наркотыкі


Правакацыі ды звядзенне рахункаў – такія магчымасці праваахоўным органам дае артыкул 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (спажыванне, захоўванне ці продаж наркатычных сродкаў).Пра гэта вядзецца гаворка ў чарговым выданні «Людскіх справаў». Госці праграмы юрыстка Тамара Сяргей і блогер Андрэй Кабанаў лічаць, што замест таго, каб ратаваць краіну ад наркотыкаў, дзяржава жорстка карае тых, хто мае да іх толькі ўскоснае дачыненне.