Прыват Зрабі з сябе супермужа!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

«АдразуТак» – модная фраза пры ацэнцы жанчынамі мужчын. Бывае з практычнай рэалізацыяй, а бывае – з тэарэтычным дапушчэннем. У кожнай дзяўчыны і ў кожнага хлопца – свае крытэрыі і «фільтры» датычна стасункаў з процілеглым полам.

Якія патрабаванні самыя важныя? Ды што рабіць, калі ўжо ў сталых стасунках згаслі пачуцці і пабляк кайф ад сексу? Тэма новага «Прывату» паэткі Валярыны Куставай – «Зрабі з сябе СУПЕРМУЖА».

Госць студыі – сямейны і мужчынскі псіхолаг Павел Зыгмантовіч, тройчы жанаты на сваёй жонцы. Ці ведалі вы, напрыклад, што каб з мужчыны атрымаўся добры бацька, яму падчас любошчаў варта лашчыць смочкі? Тады абавязкова глядзіце. Эксперты выдання – трэнер-псіхолаг Ігар Ільюкевіч – пра важнасць цялеснасці, і феміністка Наста Захарэвіч – пра жаночыя фільтры мужчынаў. Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску.

ihar iljukievich

Ігар Ільюкевіч

Мы адкрылі другі сезон «Прыватаў» (выданне №10) у верасні выданнем «Навучы мяне кахацца», госцяй якога стала секс-трэнерка Марына Каханоўская. Пасля эфіру да мяне пачалі прыходзіць водгукі, сярод іншых быў такі напаўжартоўны, але ўсё ж: «Мы з дзевачкамі абураемся антыфеміністычнай праграме :))) У жанчыны няма аргазму, а замест мужа на курсы яна сама ідзе! Калі мужык не ў стане цябе да аргазму давесці, каму ж тут вучыцца трэба! Хай павучацца яны!».

nasta zacharevich

Наста Захарэвіч

Думаю, гэта цалкам справядліва. Але каб пацвердзіць неабходнасць такога запыту на фан-пэйджы «Прывату» напісалі: калі youtube-версія выдання набярэ больш за 2000 праглядаў, то зробім выпуск і для мужчын. За некалькі дзён так і здарылася. Таму выконваю сваё абяцанне перад глядачкамі і гледачамі!»

Праграма будзе цікавая і карысная ўсім парам. Бо немагчыма рабіць праграму пра дачыненні і секс для мужчын, пры гэтым не закрануўшы аспекты, якія, безумоўна, будуць важныя і жанчынам (якія ў першую чаргу звычайна змагаюцца за стасункі і першыя задумваюцца пра тое, каб працаваць над імі).

zygmantovich

Павел Зыгмантовіч

Як аднавіць жаданне, калі яно згубілася за сямейным побытам? Ці варта шукаць натхнення па-за сямʼёй – і якія наступствы з таго могуць быць? І ўвогуле – што такое добры секс?

Выданне мае на мэце дапамагчы мужчынам заставацца шчаслівымі і самадастатковымі ў дачыненнях са сваймі каханымі, патлумачыць нюансы, якія можна выправіць, каб наладзіць інтымнае жыццё ў пары, калі яно забуксавала.

Што абярэ наш галоўны госць? Кліента з пошукамі самарэалізацыі або з сямейным канфліктам? Сеанс з адным кліентам або выступ перад аўдыторыяй? Параду пачынаць сексуальнае жыццё – у 14 або 24? Стымулятар: келіх віна або эратычны масаж? Каханне без сексу або секс без кахання?

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Наступнае выданне – чакайце 30 лістапада.

Глядзі таксама
Каментары