«Zolki band» у «Belsat Music Live». Так гучыць сучасная беларуская альтэрнатыва!


У іхных песнях – туга ды іронія , адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю.

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт «zolki band». Музыкі зайграюць абраныя песні са свайго дэбютнага альбому «Доўгі-доўгі дзень», прэзентуюць зусім новыя кампазіцыі, а ў размове з вядоўцаю Мірай Шульц распавядуць пра сябе і пра сваю творчую канцэпцыю ды згуляюць у супярэчнасці.

Песні, якія прагучаць:

  • «B.E.Z.R.A.Z.L.I.C.H.I.E. — гэта традыцыя»
  • «Унутры сцен»
  • «Матэматычны эцюд у светлых танах»
  • «Знікае як цень»
  • «Холадна з вамі»

(словы і музыка гурта «zolki band»)