Агляд падзеяў культуры Зноў на білбордзе ад Міністэрства культуры – грубыя памылкі


https://www.youtube.com/watch?v=JMAG1F7y36o&feature=youtu.be

Рэклама не атрымалася. Зноў на білбордзе ад Міністэрства культуры зʼявіліся грубыя арфаграфічныя памылкі. Білборд размешчаны на вуліцы Леніна, што рэкламуе віртуальны тур па музеях Беларусі. Плакат меў быць па-беларуску.

Аднак слова «Любіш» напісанае з мяккім знакам на канцы – так было б правільна па-расейску. Апроч таго, па-расейску напісанае і слова «сваю». Гэта ўжо не першы выпадак грубых памылак у надпісах па-беларуску ў плакатах, распрацаваных Міністэрствам культуры.

Толькі ў аўторак упраўленне ідэалогіі зняло з скрыжавання сталічных вуліцаў Першамайскай і Пуліхава білборд, прысвечаны Году культуры. На плакаце з выявай Нацыянальнай бібліятэкі і помніка Францыску Скарыну былі і арфаграфічныя, і пунктуацыйныя, і факталагічныя памылкі.

Іншыя тэмы: Стужка «Белсату» «Госці», якую зняў малады беларускі рэжысёр Андрэй Куціла, распачне XIII міжнародны кінафестываль у Эбэрсвальдэ. На менскім вакзале часцей загучаць беларускія песні. У Сіднэі рыхтуюцца да глабальнай рэнавацыі галоўнай оперы краіны. На захадзе Японіі пачаўся буйны фестываль танцу.

Марына Вашкевіч, Сяргей Будкін, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары