Зміцер Кучук: Улады стараюцца знізіць актыўнасць людзей


Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук незадаволены адказам Менгарвыканкаму на заяўку прадстаўнікоў апазіцыі аб правядзенні традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях».

«Нам вельмі моцна ўрэзалі час акцыі», – адзначыў госць «Гарачага каментара» Зміцер Кучук.

Нагадаем, гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг ля Акадэміі навук, а ў якасці месца збору дэманстрантаў прапанавалі пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік». Акрамя таго, улады скарацілі працягласць мітынгу каля Чарнобыльскай капліцы.

Кучук мяркуе, што ўлады, пабачыўшы актыўнасць беларусаў падчас Дня Волі, імкнуцца знізіць грамадзянскую актыўнасць:

«Менгарвыканкам стараецца знізіць актыўнасць людзей і таму заганяе нас ў такія жорсткія рамкі па часе».

Цалкам размова – ў відэа.