Зміцер Кучук: Лукашэнка і Парашэнка сустрэліся ў Чарнобылі, але яго праблемы закранулі мала


Намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук разам з вядоўцам Усеваладам Сцебуракам абмеркавалі падзеі гэтага тыдня.

Адзін з лідараў «зялёных» заўважыў, што кіраўнікі Беларусі і Украіны 26 красавіка хаця і сустрэліся ў Чарнобылі, але чамусьці пра ягоныя праблемы гаварылі недастаткова.

Што да хавання праўды пра наступствы аварыі на ЧАЭС, то прычына гэтага – будаўніцтва Астравецкай станцыі.

Падрабязней пра гэта, мэту займець «зялёных» прэзідэнтаў і дэпутатаў ды іншае – у «Размове Сцебуракі».