Зміцер Бандарэнка: Рэдактар «СБ» працуе супраць Лукашэнкі


Беларусаў застрашваюць баевікамі, масавымі закалотамі, скрайнім нацыяналізмам ды ўкраінскім сцэнаром. За ўсім спецслужбы ставяць «Белы легіён». А ў гэтай справе – гэтак званай «справе патрыётаў» – распачатая новая крымінальная справа – «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу ўжываецца ўпершыню ў гісторыі незалежнае Беларусі. А да справы актыўна падключылася дзяржаўная прапаганда. Вялізарны артыкул з’явіўся ў выданні «СБ».

У матэрыяле паведамляецца, што ў справе аб рыхтаванні масавых закалотаў праходзяць 35 чалавек. 17-ці з іх ужо выставілі абвінавачанне. З артыкулу вынікае, што пра закалоты 25 сакавіка службы даведаліся праз сігнал фраў А., якой усё распавёў неякі Мішэль, а яму Зміцер Бандарэнка.

«Павел Якубовіч (галоўны рэдактар «СБ» – Заўв. Belsat.eu) працуе супраць Лукашэнкі. Ён хітры чалавек. Я ведаю яго асабіста. Ён прыдумаў гэтую фраў А, каб паказаць абсурднасць гэтай сітуацыі. Якубовіч ведае, што Лукашэнка не ў адэкваце. Гэта сабатаж Якубовіча», – дзеліцца сваймі развагамі ў праграме «Гарачы каментар» Зміцер Бандарэнка.

Больш у відэаматэрыяле!