Зміцер Бандарэнка: Пуцін паказвае сваю непавагу да Лукашэнкі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYnl3RVRFa1BuWmMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Лукашэнка ізноў паляцеў у Маскву, у справах службовых. Аднак ці гэтым разам візіт у Белакаменную будзе плённы?На палях саміту АДКБ Уладзімір Пуцін правядзе сустрэчы з прэзідэнтамі Казахстану і Кыргызстану, але не з беларускім калегам.Гэта будзе ўжо другая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі цягам тыдня. Апошнія іхныя перамовы адбыліся ў Маскве ў мінулы аўторак. Насуперак прагнозам, бакі не абмяркоўвалі пытання аб стварэнні ў Беларусі расейскае авіябазы – пра гэта паведамілі афіцыйныя і неафіцыйныя крыніцы. На думку экспертаў, гэтая тэма цесна звязаная з крэдытам на $ 2 млрд, які афіцыйны Менск хоча ўзяць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.Былы палітвязень Зміцер Бандарэнка адзначыў, што рашэнне пра расейскую вайсковую базу магло быць прынятае раней.

«Зразумела, Пуцін паказвае сваю непавагу да Лукашэнкі – «ведай сваё месца». Пра гэта можна казаць дакладна», – заўважыў спадар Бандарэнка.

Інфармацыю пра расейскую авіябазу кіраўнікі Беларусі ды Расеі могуць пакуль хаваць, бо не ў стане шчыра сказаць, што ў наступным годзе эканамічная сітуацыя для беларусаў і расейцаў будзе вельмі кепскай.

«Таму яны (Пуцін і Лукашэнка – рэд.) надзімаюць шчокі, паказваюць, быццам яны кіруюць працэсамі. Але, на маю думку, яны ўжо не кіруюць гэтымі працэсамі», – заўважыў былы палітзняволены.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu