Зміцер Бандарэнка: «Хартыя» можа стаць косткай, якой падавіцца рэжым


Рашэнне вельмі непразрыстае, неканкрэтнае і пазасудовае. Гэтак пра блакаванне сайту «Хартыя’97» выказаліся ў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Словы салідарнасці гучаць і з боку прадстаўнікоў іншых медыяў, і грамадскіх дзеячаў. Міністэрства інфармацыі сваё тлумачыць артыкулам 38 закону «Аб СМІ» – распаўсюд забароненых матэрыялаў або абмежаваных да распаўсюду. Якія канкрэтна публікацыі маюцца на ўвазе, усцяж не вядома.

У «Гарачым каментары» – прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

«Прычын блакавання можа быць шмат, але, на маю думку, праблема зараз звязаная з больш шырокай сітуацыяй, я б сказаў, з геапалітычнай сітуацыяй Беларусі. Гэтыя вучэнні расейскія, якія адбываліся восенню мінулага году, паказалі, што Расея вельмі сур’ёзна ставіцца зараз да Беларусі, і як кажуць амерыканскія генералы, краіны Балтыі могуць стаць наступнымі для расейскай агрэсіі. Без поўнага падпарадкавання Беларусі гэта немагчыма. Я думаю, гэта загад з Масквы або, можа, такія псіхалагічныя маніпуляцыі. У выпадку Лукашэнкі гэта нескладана рабіць», – адзначыў Зміцер Бандарэнка.

Таксама ён заявіў:

«Я думаю, што «Хартыя» можа стаць той костачкай, якой падавіцца рэжым».

Больш – у відэа вышэй.