Зміцер Бандарэнка: Адкуль на БТ столькі ўкраінафобаў?

«Звонок другу» – менавіта гэтак аўтары дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» назвалі свой спецрэпартаж, паказаны ў эфіры напярэдадні ўвечары.

Між тым нічога сяброўскага афіцыйныя прапагандысты з сябе выціснуць гэтак і не здолелі – ані на адрас суграмадзянаў, якія змагаюцца супраць Дэкрэту аб дармаедстве, ані супраць украінцаў, якія ў 2014-м годзе паўсталі супраць рэжыму Януковіча.

«БТ» зацята трымаецца ўласных традыцыяў. А таму матэрыял, па-сутнасці, паўтарае ўжо неаднойчы агучаныя дагэтуль штампы: усе акцыі пратэсту – праплачаныя з-за мяжы, апазіцыйныя лідары спрэс прадажныя ды клапоцяцца толькі пра ўласны дабрабыт, а не пра народ. Ну і на мітынгі хадзіць небяспечна, бо там толькі і чакай, як нейкі тэрарыст стрэліць табе ў спіну ці кіне ў натоўп гранату.

«На вайне як на вайне… Вораг пра нас загаварыў, але адкуль там столькі ўкраінафобаў», – пракаментаваў зʼяўленне прапагандысцкага сюжэту каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

Госць праграмы «Гарачы каментар» мяркуе, што БТ узялася за старое, каб даслаць мэсідж Маскве.

Ці выходзіць 25 сакавіка на пратэст у Менску? І навошта? Былы палітвязень Зміцер Бандарэнка «папулярна» тлумачыць, што такое патрыятызм.

Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу