Змаганне за чыстае паветра


Змаганне за права дыхаць не шкоднымі выкідамі з прадпрыемства, а чыстым паветрам у Светлагорску адбываецца не толькі на вуліцы, але і ў… мясцовым раённым судзе. Сёння там пачалі разглядаць справы актывіста Анатоля Змітровіча і праваабаронцы Алены Маслюковай, абвінавачаных ува ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Гаворка вядзецца пра флэш-моб супраць кітайскага камбінату па вытворчасці беленай цэлюлозы, зладжаны светлагорцамі яшчэ 15 верасня, калі ў цэнтры гораду сабраліся прыкладна паўтары сотні чалавек у медычных масках і з зялёнымі паветранымі балонікамі. Ну вось такое вось страшэннае «злачынства».

Каментуе справу ў Гарачым каментары праваабаронца Алена Маслюкова.