Зліў размоваў – гульня Крамля ці здрада сілавікоў?


Калі палітык з вялікім досведам саступае на выбарах хатняй гаспадыні, гэта сведчыць пра найглыбейшы крызіс улады. Не заўважаць яго не могуць нават самыя адданыя хаўруснікі.

Такое меркаванне ў эфіры «Размовы» Святланы Калінкінай выказаў стваральнік «Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў. Паводле яго, сёння за дзеяннямі ўладаў Беларусі вельмі ўважліва сочаць у Крамлі.

«Мы стаім на парозе вельмі сур’ёзнай пагрозы аднаўлення канфрантацыі паміж Менскам і Масквой. Якраз вакол гэтай палітычнай рэформы ў Беларусі. Калі ў Крамлі зразумеюць, што Менск зацягвае пытанне або ўвогуле не будзе выконваць узятых абавязкаў», – зазначыў госць «Размовы».

Наколькі моцны ўплыў расейскіх спецслужбаў на Беларусь? І ці не з іхнаю дапамогай у сеціва трапілі скандальныя размовы Наталлі Эйсмант, прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі? Пра гэта ды іншае – у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum; Metzel Mikhail / TASS / Forum