Зінаіда Бандарэнка: Дзень Волі для беларусаў, як лакмусавая паперка


Свята Незалежнасці пачалося з верша, які народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка прачытала са сцэны. У «Гарачым каментары» яна падзякавала журналістам.

«Журналісты «Белсату» спрацавалі шыкоўна ў такіх цяжкіх умовах. Свята было са слязінкай на вачах. Калі я падышла да сцэны і пабачыла такую колькасць людзей, але ведала, што за маёй спінай адбываецца невядома што, мне было і сумна, я мела пачуццё боязі», – кажа Зінаіда Бандарэнка.

Пасля 25 сакавіка беларусы яшчэ больш зблізіліся, упэўненая народная артыстка.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»