Жывёла дохне, няма кармоў, а нястачу вешаюць на работнікаў


Гэтым разам здымачная група «Маю права» накіравалася на Гомельшчыну, пад Буда-Кашалёвам. Тут ужо год Таццяна Карпенка працуе брыгадзіркай на малочна-таварнай ферме прадпрыемства «Уваравічы Эліт».

«З першага снежня да сёння ўсё запісана: падзеж, здача на мясакамбінат… Мы больш за 100 галоў здалі, недзе 70–78 у нас іх пала, – спадарыня Таццяна каментуе дадзеныя з журналу уліку жывёлы на ферме «Радзеева». – А прывезлі на гэтую ферму толькі 87 цёлак»

Мaю прaвa
130 рублёў за 29 працоўных дзён. Сяляне працуюць у нечалавечых умовах
2019.10.23 20:05

Працаўніца распавяла нам, што інфармацыя з гэтага журналу мусіць трапляць у штомесячную справаздачу дзейнасці фермы, але…

«Паводле справаздачы, статак мусіць убываць: падзеж, здача на мясакамбінат. Але ён не ўбывае! – тлумачыць Таццяна Карпенка. – У выніку мне выставілі прэтэнзію аб нястачы і пакрыцці стратаў гаспадарцы».

Спадарыні Таццяне прапаноўвалі цягам дзесяці дзён пакрыць нястачу на 51 тысячу рублёў, не зважаючы на шматлікія службовыя запіскі, якія брыгадзірка фермы рэгулярна накіроўвала кіраўніцтву.

Мaю прaвa
Бязладдзе ў сельскай гаспадарцы: мізэрны заробак і зламаная тэхніка
2018.12.26 19:05

На прадпрыемстве «Уваравічы Эліт» – увесь час праблемы з харчаваннем жывёлы.

«Ядуць яны сухую траву, камбікорму – няма. Адпаведна, няма камбікорму – няма малака, – кажа спадарыня Таццяна. – Вось група 46 галоў, надой 43–45 літраў за раз, за дойку. За содні ў іх атрымліваецца 117–120 літраў, больш няма за дзве дойкі».

Жывёлавод фермы «Радзеева» Галіна Шыглёва распавяла нам, што сёлета ў траўні ў адным з кароўнікаў патанулі цяляты. Тады з працаўнікоў фермы вылічылі па 300 рублёў, але праблемы не развязалі.

«Просім, каб гэтыя яміны засыпалі чым-небудзь. А кіраўніцтва нам абяцае: мы пакладзем салому і зноўку туды цялятаў паставім. Які сэнс гэта рабіць, калі зноўку будзе той самы гной, зноўку тая самая жыжа, і зноўку тут будуць тапіцца цяляты. І зноўку з заробку нашага вылічаць», – скардзіцца спадарыня Галіна.

Мaю прaвa
Беларускія калгасы: хаты-развалюхі і заробак прадуктамі
2019.02.27 19:05

Хутка зіма. Але ў кароўніках не рамантуюць ні дах, ні брамы. Нават дэзынфекцыі не робяць! Адпаведна, малочныя цяляты сустрэнуць маразы не толькі галодныя, але і ў пластыкавых боксах.

«120 галоў у мяне на сённяшні дзень. Норма на асобу – 38, але мы ўдвох працуем. Але ўсё роўна ў нас лішнія. Падмены ў нас няма. Даем з напарніцаю адна адной выходныя і тады даводзіцца працаваць адной. Уявіце сабе, колькі трэба зрабіць адной асобе. І ўсё гэта за 300 рублёў!», – наракае на ўмовы працы жывёлавод фермы «Радзеева» Жанна Малінава.

Даведаўшыся пра прыезд журналістаў, на ферму прыехаў Уладзімір Матузка, в.а. дырэктара «Уваравічы Эліт», які зусім нядаўна займае гэтую пасаду.

«Я тут не прысутнічаў у той час. Цяжка казаць адразу. Трэба разабрацца ў сітуацыі дасканала. Хто вінаваты, хто невінаваты, хто выпусціў з-пад увагі гэтую працу!», – кажа Уладзімір Матузка.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • У рубрыцы «Ведай свае правы!» – пра тое, як засцерагчыся ад нястачы
  • Беларусы – пра ўлік на прадпрыемствах
  • Жыхар Ліды аказаўся адзіным сярод многіх
  • Бацькі цяжка хворых дзяцей не знаходзяць падтрымання дзяржавы

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.