Жыццё ў турме: смерці, здзекі, рабская праца

Каля 33 тыс. беларусаў утрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. Што адбываецца ў калоніях і СІЗА, які побыт у зняволеных і як сябе паставіць чалавеку, што трапіў за краты ўпершыню? Гэтым і іншым пытанням прысвечанае чарговае выданне ток-шоу «Кожны з нас».

У выданні грунтоўна закранаецца тэма медычнага абслугоўвання за кратамі. У студыі выказваецца Алена Цярэшка, муж якой, трапіўшы ў калонію на непрацяглы тэрмін, там памёр. А таксама гучыць гісторыя Георгія Александровіча, які дамогся, каб яго выпусцілі з калоніі паводле стану здароўя.

«Калі ў цябе нейкі востры прыступ, то я даю працэнтаў 90, што да кваліфікаваных лекараў могуць не давезці, – выказваецца пра рэаліі беларускай турэмнай сістэмы Арцём, які прабыў у калоніі больш за два гады. – А так званых блатных у лагеры проста няма. Статус не дазваляе ім, напрыклад, прыбірацца. Іх адпраўляюць у асобныя крытыя турмы».

Сярод іншых у студыю ток-шоу прышлі амніставаныя паводле наркатычных артыкулаў. У свой час Аляксандр Канеўскі атрымаў 8 з лішнім гадоў за пару грамаў марыхуаны.

«У пакоі прыкладна 32 чалавекі, вельмі цесна, праходы паміж ложкамі вельмі маленькія. Людзі, якія сядзяць паводле 328-га артыкулу, абавязаныя хадзіць на працу і ачышчаць алюміній. Не можаш выканаць нормы – пішуць рапарт. Здаючы 7 кілаграмаў алюмінію на дзень, фактычна на рукі людзі атрымліваюць ад 19 да 23 капеек за месяц», – дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Канеўскі аб папраўчай калоніі № 15 у Магілёве.

З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія вязні? І ці прыводзіць сістэма пакаранняў у Беларусі да выпраўлення вязняў? Пра ўсё гэта эксперты і госці дыскутуюць у студыі.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?

Самыя абсурдныя рэпрэсіі: суд у кватэры, школьнікі ды 3-гадовае дзіця ў РУУС

Гістарычны год у храналогіі. Героі і вынікі 2020

Голас пратэставых двароў: чаго не хапае беларускай рэвалюцыі, і які будзе яе новы этап?

Калі самалёт для Лукашэнкі гатовы, то ён абавязкова вылеціць

Экс-памочнік Лукашэнкі пра тое, калі ўсё скончыцца і чаго не стае для перамогі

Татальныя звальненні нязгодных з рэжымам. Да чаго гэта прывядзе?

Пнеўманія не праяўляецца да апошняга. Другая хваля COVID-19 ужо накрыла Беларусь