Жыхары ЗША салідарныя з семʼямі ахвяраў Арланда


«Мне вельмі смутна, што ў 21-м стагоддзі людзей пераследуюць праз іхную сексуальную арыентацыю. Я з гэтым не пагаджаюся», – кажа Катажына, жыхарка Варшавы.

«Я не пагаджаюся з тым, што людзі, ідучы ўвечары ў клуб, маюць хавацца па прыбіральнях, бо ў клубе хтосьці вар’юе з карабінам, бо не прымае іхнай сексуальнай арыентацыі», мяркуе Аліцʼя.Стадыён у Сіетле асвятлілі колерамі вясёлкі – сімвалу ЛГБТ-супольнасці. Акцыі салідарнасці прайшлі не толькі ў амерыканскіх гарадах, але і ў Еўропе, Маскве, Сіднэі, Мумбаі, Бангкоку, Сеуле, Гон-Конгу, Мехіка… Свет зноў гаворыць пра тэрарызм.

«Не толькі ў Францыі ёсць праблема тэрарызму, як мы маглі ўпэўніцца днямі ў сувязі з падзеямі ў Арланда. Мы бачылі тэрарызм і ў еўрапейскіх краінах. Усе памятаюць, што здарылася ў студзені 2015, а пасля ў лістападзе», – заявіў французскі прэзідэнт Франсуа Алянд.

Высветлілася, што Умар Матыйн, які здзейсніў атаку, а пасля сам загінуў ад кулі спецназа, сам быў заўсёднікам гей-клубу, у якім ажыццявіў стральбу. Былая жонка МатыйнаСітора Юсуфій – заявіла, што ён шматкроць біў яе. Ягоная псіхіка была нестабільнай.У следства няма інфармацыі, што тэрарыст атрымліваў указанні ад ІД. Аднак, імаверна, ён натхняўся экстрэмісцкай інфармацыяй з інтэрнэту.Пра гэта заявіў Барак Оўбама. У чацвер амерыканскі прэзідэнт прыедзе ў Арланда, каб асабіста выказаць спачуванні сем’ям забітых.Аднак ахвотны заступіць Оўбаму на прэзідэнцкай пасадзе Доналд Трамп цвердзіць, што слоў спачування не дастаткова. Рэспубліканец заклікаў Оўбаму сысці з пасады прэзідэнта датэрмінова. Паводле палітолагаў, інцыдэнт у клубе «Пульс» умацуе пазіцыі Трампа.Вось што заявіў кандыдат на прэзідэнцтва ад рэспубліканцаў:

«Адпаведна з планам Клінтан, вы дапусціце сюды соткі тысячаў уцекачоў з Сярэдняга Усходу. Магчымасці правярання іх не будзе, як і магчымасці перадухіліць радыкалізацыю дзяцей. І не толькі іхных дзяцей, дарэчы».

У сваю чаргу Гілары Клінтан заклікала ўлады выпрацаваць спосаб гарантаваць народу адчуванне бяспекі, а шараговых грамадзянаў папрасіла не «дэманізаваць амерыканскіх мусульманаў».

«Мы мусім палепшыць працу выкрывання сувязяў «Да’іш», адсочваць і аналізаваць допісы ў сацыяльных сетках ды шукаць сеткі джыхадыстаў, а таксама спрыяць тым, хто можа забяспечыць альтэрнатыву радыкалізацыі», – заўважыла Гілары Клінтан.

Найбліжэйшым часам жа існыя амерыканскія ўлады рашаюць, як запэўніць максімальную бяспеку. Тэракт у Арланда, які стаў самым масавым узброеным нападам у грамадскіх месцах у гісторыі ЗША, адбыўся ў нядзелю, калі шмат у якіх гарадах праходзілі гей-парады. Самы ж буйны з іх яшчэ наперадзе. Ён пройдзе ў Нью-Ёрку 26 чэрвеня.