Жыхары Светлагорску: Адбыўся акт экалагічнага тэрарызму


Жыхары Светлагорску ды паблізкіх вёсак змагаліся за права дыхаць чыстым паветрам, але іх не пачулі. Днямі Аляксандр Лукашэнка націснуў сімвалічную кнопку, ды запусціў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат.

Журналістка Галіна Абакунчык паразмаўляла з праціўнікамі адкрыцця Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату:

«14 лютага адбыўся так званы афіцыйны запуск дадзенага заводу. Што адбылося? Ці вырашаны ўсе экалагічныя праблемы? Няхай адкажуць улады. Ці існуе палігон для хімічных адыходаў дадзенага заводу для 1 і 2 класаў небяспекі. Яго няма. Ці перанеслі агароднінную фабрыку, якой абяцалі 110 га зямлі? Таксама няма. Будуць вырошчваць прадукты і прадаваць нам і нашым дзецям».

«Згодна з праектам, на любой стадыі тэхналагічнага цыклу павінна стаяць эфектыўнае абсталяванне для ачысткі шкодных гэтых смярдзючых рэчываў. Ёсць яно? Няма. Таму што праблемы тыя ж. Што тады адбылося? Адбыўся акт экалагічнага тэрарызму супраць жыхароў Якімавай Слабады і Светлагорска. Калі не вырашаны праблемы экалагічныя, навошта трэба было пускаць дадзены завод?»

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

belsat.eu

Калаж з фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum