Жыхары Бабруйску пра карупцыю: Даволі шмат гэтай зʼявы, мяркуючы па аўтах і палацах чыноўнікаў


Змаганне з карупцыяй працягваецца, а канца не бачна. Чарговае затрыманне. Гэтым разам старшыню Бабруйскага гарвыканкаму Андрэя Каваленку ўзялі за хабарніцтва.

Пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Андрэй Каваленка займаў са жніўня 2014-га – крыху больш за два гады. Але паспеў шмат: браў буйныя сумы грошай як у айчынных рублях, гэтак і ў валюце – як ад прыватных асобаў, гэтак і ад субектаў гаспадарання. Але ўсяму прыходзіць канец. Цяпер кіраўнік – у ізалятары часовага ўтрымання. Але гэта хутчэй шматкропе ў карупцыйным змаганні ў нашай краіне.

Карэспандэнты «Белсату» запыталі ў жыхароў Бабруйску пра іхныя ацэнкі ўзроўню карупцыі ў Беларусі.

«Дастаткова шмат распаўсюджана гэтая зʼява, мяркуючы па машынах, на якіх яны ездзяць, і па палацах, у якіх яны (чыноўнікі – рэд.) жывуць. Я думаю, гэта паўсюдна», – заўважыў адзін са спадароў.

Больш адказаў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu