Жыхарка Ізраілю піша фэнтэзі пра Менск


«Ідэя такая, што ў Менску, апрача людзей, жывуць так званыя “тутэйшыя” – нашчадкі розных міфічных істотаў: лесуны, русалкі, дамавікі. Вакол гэтага заварочваецца трэшовы сюжэт з маймі ўспамінамі пра Плошчу», – распавядае аўтарка ў праграме «Беларускі свет».

Дар’я Кастэнка – журналістка і галоўная рэдактарка міжнароднага парталу пра інтэрнэт-тэхналогіі. Прафесійна гуляе ў «Што? Дзе? Калі?». Аўтарка кнігі «Сакавіцкія дзённікі» пра падзеі Плошчы-2006 у Беларусі, у якіх брала актыўны ўдзел. Удзельніца Плошчы-2010 і ўкраінскага Майдану. Цяпер Дар’я жыве ў Хайфе (Ізраіль) і піша кнігу-фэнтэзі… пра Менск!

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Мянчанка, якая працавала ў адной з кампаніяў кабельнага тэлебачання, зʼехала ў Партугалію рабіць сувеніры.
  • На выпускных балях у беларускіх ліцэях Польшчы танчаць лявоніху.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.