https://vimeo.com/256816851
Зайшоў у аддзяленне міліцыі, каб напісаць заяву на паклёп, а ў выніку – сустрэў Новы год у апорным пункце.
Больш за тое, жыхар Магілёва распавядае, што яго збілі, пераціснулі рукі кайданкамі да крыві. Але кашмар не скончыўся. Мужчына кажа, што яго згвалцілі міліцэйскай дубінкай, а пасля – склалі ажно два пратаколы.
«Палова апоркі было ў маёй крыві. Я прасіў выклікаць хуткую, але яны не рэагавалі. Пасля ён узяў дубінку з прэзерватывам і кажа: ну, зараз ты даведаешся… Адчуваю, што ззаду нехта зняў нагавіцы. Я супраціўляўся, але самі разумееце. Не ведаю колькі там было чалавек. Толькі я падымаю галаву – адразу ляціць удар у галаву. Пасля ўсяго ён выцер дубінку аб мой твар і сказаў мне, што цяпер я апушчаны», – распавядае мужчына ў эфіры праграмы «Гарачы каментар».
Следчы камітэт цяпер праводзіць правяранне паводле крымінальнае справы, заведзенай на мужчыну за паламаны ў пастарунку стол.
Жыхар Магілёва памятае імя аднаго з міліцыянтаў, які браў удзел у гвалце. Мужчына кажа, што саўдзельнікам гвалту быў інспектар Несцярук Мар’ян Сяргеевіч.
Паводле праведзенай экспертызы, у мужчыны «абвастрэнне гемарою».
«На сённяшні дзень судова-медычныя экспертызы дазваляюць усталяваць факт таго ці было гэта на самой справе, ці гэта чыясьці выдумка», – кажа праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
Больш у відэаматэрыяле!