Жыхар Менску трымае 100 галубоў


Мянчук Віктар Шарыпенка разводзіць галубоў з дзяцінства. Іх у яго больш за сто.

Галубятню ён пабудаваў каля свайго дому, каб увесь час назіраць за птушкамі. Суседзі кажуць, што хобі Віктара ім абсалютна не перашкаджае. Дый мясцовыя дзеці – сталыя наведнікі галубятні. Для сваіх птушак Віктар нічога не шкадуе: ні часу, ні ўвагі, ні грошай.

Не зважаючы на тое, што галубятня месціцца каля загсу Заводскага раёну, гаспадар птушак бізнесам не займаецца: запусціць у неба галубоў жаніхам і нявестам не прапаноўвае. Віктар Шарыпенка разводзіць птушак выключна дзеля задавальнення.