Журналісты «Белсату»: Улады вельмі баяцца прэсу – гэта прыемна


Напярэдадні 10-годдзя каналу, якое спаўняецца заўтра, у студыю прыйшлі журналісты, якія «дапамагаюць беларусам змагацца са страхам» – Алесь Сіліч і Кастусь Жукоўскі. Апошні заплаціў ужо столькі штрафаў за супрацу з намі, што не здолеў прыгадаць у эфіры агульную суму.

Я здымаў свінарнік у глыбінцы, і старшыня сельсавету выклікаў усіх сваіх намеснікаў, міліцыю, нас атачылі машынамі – я думаў нас расстраляюць. Прэсу вельмі баяцца – у правінцыі ў тым ліку. Для мяне гэта вельмі важна, што нас дэ-факта ўспрымаюць як чацвёртую ўладу. Гэта вельмі прыемна, – кажа Алесь Сіліч.

Поўную размову Вольгі Жарнасек з Алесем Сілічам і Кастусём Жукоўскім глядзіце з «Гарачым каментары»