Журналістка Адарʼя Гуштын: Судовая сістэма сябе дыскрэдытавала

У Менску і рэгіёнах працягваецца судзілішча над удзельнікамі мірнага пратэсту 25 сакавіка.

«Судовыя паседжанні ў Маскоўскім судзе ў Менску нагадвалі абсурд, – кажа журналістка Адарʼя Гуштын. – Супрацоўнікі АМАПу, якія былі сведкамі, па канвееры хадзілі з аднаго працэсу на другі. Яны не маглі патлумачыць у чым было парушэнне закону. Іх лавілі на абсалютнай хлусні. Словы аператара »Белсату« Аляксандра Баразенкі: я журналіст (суддзя пагадзіўся паглядзець відэастрым з момантам затрымання – Заўв. Belsat.eu), суд палічыў гэта нецэнзурнай лаянкай і яму далі 15 содняў».

«Суддзям ня сорамна і ня страшна. А АМАПаўцы стаяць з апушчанымі вачыма. Яны нават не могуць дакладна сфармуляваць сваю думку. Яны кажуць завучанымі фразамі. Сёння АМАПавец, які затрымаў Баразенку, сказаў, што гэта адбылося ў раёне Акадэміі навук на вуліцы Казлова 22. Але паміж гэтымі пунктамі на мапе Менску адлегласць у 2 станцыі метро. Відавочна, што гэтаму камандзіровачнаму АМАПаўцу не страшна хлусіць у судзе», – распавядае ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» Адарʼя Гуштын.

Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу