Журналіста «РИА Новости» могуць прапанаваць абмяняць на ўкраінскага


Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка сцвярджае, што РИА Новости-Украина займалася добра праплочанымі антыукраінскімі атакамі. Дзеянні супрацоўнікаў інфармагенцтва трапляюць пад прыкметы артыкула Крымінальнага кодэксу аб дзяржаўнай здрадзе. У Расеі дзеянні украінскага боку назвалі абуральнымі, і паабяцалі абараніць інтарэсы сваіх СМІ ва Украіне.

Справу каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Цынкевіч.

«З’явілася інфармацыя, што магчыма арыштаванага Кірыла Вышынскага будуць прапаноўваць абмяняць на Рамана Сушчанка. Раман Сушчанка – украінскі карэспандэнт, якога цяпер судзяць у Расеі. Яго падазраюць у шпіянажы», – кажа госць праграмы.

З боку Крамля магчымыя нейкія іншыя правакацыі супраць украінскіх журналістаў і грамадзянаў, кажа Аляксандр Цынкевіч.

«Я не думаю, што Крэмль пойдзе на нейкую ваенную эскалацыю».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»