Паглядзіце, дзе ў Менску гатовы ўзяць на працу інваліда-вазочніка. Гэта наш эксперымент.
Журналіст Яўген Валошын у межах эксперыменту прыкінуўся інвалідам-вазочнікам, каб спраўдзіць, дзе ў Менску такіх людзей возьмуць на працу.
Ток-шоу «Кожны з нас» цалкам
Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечана дыскрымінацыі ў Беларусі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Героі праграмы – мужныя асобы, якія, нягледзячы на дыягназ, здолелі наладзіць сваё жыццё. Гэта самы знакаміты байкер Беларусі Уладзімір Ярац і паралімпійская чэмпіёнка Людміла Ваўчок.
Аўтары праграмы праводзяць сацыяльны эксперымент: ці лёгка чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі перасоўвацца па Менску і ці не сутыкаецца такі чалавек з дыскрымінацыяй. Для гэтага журналіст сядае на інвалідны вазок і спрабуе сябе ў незвычайнай ролі.