Журналіст пра трыумф біятланістак: Дар’я пырхала як матылёк


Скрозь снежную буру і абыйшоўшы моцных суперніц з Швецыі, Францыі, Нарвегіі, беларускія біятланісткі заваявалі залаты медаль на эстафеце Алімпіяды-2018.

Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава – вось склад каманды-пераможцы. Такім чынам, агулам у скарбонцы беларускай зборнай тры медалі, два золата і адна бронза. Гучны сённяшні трыумф абмяркуем з журналістам Уладзімірам Даўжэнка.

Журналіст мяркуе, што Дар’я Домрачава, якая апошняй у нашай камандзе прымала эстафету, не магла ўпусціць перамогу.

«Дар’я пырхала як матылёк, лёгкасць, Дар’я – гэта золата», – заявіў Уладзімір Даўжэнка.

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Toby Melville/ Reuters