Журналіст «Белсату» вярнуўся з Данбасу і распавёў пра жыццё на «лініі кантакту»


Алене Іванаўне – 79 гадоў. Большую частку жыцця яна пражыла ў пасёлку Жованка Данецкай вобласці. Цяпер Жованка – пад самай лініяй фронту. Ад яе дому да пазіцыяў прарасейскіх сілаў – 500 метраў. А сам дом – у руінах. Вось ужо пяты год пенсіянерка жыве ў цудам ацалелай летняй кухні, пад пагрозай абстрэлаў і марыць аб тым, каб вярнуўся мір. Прапануем вам невялікі аповед з ейных вуснаў.

Алесь Папко, журналіст:

«Жыццё на Усходзе Украіны. Зразумела, мала падобна да акопаў Першай ці Другой сусветнай вайны. Я б сказаў, што Данбаскі канфлікт падобны да тыповага замарожанага канфлікту. Гэта азначае, што стаіць тэхніка, стаяць вайскоўцы, яны страляюць адзін у аднаго, людзі гінуць па некалькі чалавек на тыдзень. Сапраўды, вайна ідзе. Але гэтая «лінія кантакту» даволі даўгая – яна вымяраецца ў сотні кіламетраў. І на такой працяглай лініі фронту не сустрэнеш страляніны і выбухаў кожны дзень. Але гэта не азначае, што вайны там няма. Гэта замарожаны канфлікт…»

belsat.eu