Журналіст абвесціў, што хутка ён можа быць забіты за выкрыванне расейскай агрэсіі

Трывожны сігнал ад журналіста Дзяніса Івашына, рэдактара беларускае службы інтэрнэт-супольнасці ІнфармНапалм. Ягоная заява ў інтэрнэце – званочак для тых, хто займаецца выкрываннем расейскае хлусні ў СМІ. Дзяніс знаходзіцца з намі на сувязі.

Дзяніс Івашын, рэдактар INFORMNAPALM.ORG:

«Ад сярэдзіны красавіка гэтага года, то бок напрацягу месяца, на мяне здзяйсняецца масаваная інфармацыйная кампанія сродкаў масавай «дэзынфармацыі» Расейскай Федэрацыі. Заангажаваныя такія рэсурсы, як «Антимайдан», «Новоросинформ», «Ньюсфронт», шэраг Тэлеграм-каналаў. Таксама сёння быў задзейнічаны і рэсурс баевікоў ДНР. Паводле ўсіх дадзеных, якія ёсць цяпер у наяўнасці, я мяркую, што тут задзейнічанае Генеральнае ўпраўленне Генштабу ўзброеных сілаў РФ. Характар дзеянняў і каналы распаўсюду інфармацыі сведчаць, што за гэтым стаіць генеральнае ўпраўленне генштабу, колішняе ГРУ. […]

Я праз сваю заяву вырашыў зменшыць аператыўны прастор для расейскіх спецслужбаў, каб яны не маглі мяне як Паўла Грыба выкрасць. Я заявіў, што я ў цалкам добрай фізічнай форме, псіхічна здаровы, не маю суіцыдальных памкненняў, каб яны не маглі інсцэнаваць маё самагубства…»

Калаж з фота: Alexei Nikolsky / Russian Presidential Press and Information Office / TASS / Forum

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу