Жарт моманту: Тэлешоу «Спевакі ў масках»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Зараз пераканаемся, што крэатыў цяпер жыве ў Амерыцы. Менавіта там на тэлебачанні прыдумалі ажыятажнае шоу, дзе поп-зоркі выступаюць на сцэне ў масцы, а ўдзельнікі спрабуюць здагадацца, хто гэта спявае. У нас такое наўрад ці ўбачыш, бо мясцовых эстрадных працаўнікоў амаль ніхто не ведае і ніколі не пазнае, у масцы яны там выскачаць на сцэну ці без маскі.

belsat.eu