Жарт моманту: Музей піцы ў Нью-Ёрку


Сяргей Філімонаў, вядоўца: У свеце існуе шэраг жартоўных музеяў. Напрыклад, музей смеху, сексу ці музей сноў Зігмунда Фрэйда. Апрача таго – музей дрэннага мастацтва, музей катаванняў ці, напрыклад, чарадзейства. Нядаўна гэты шэраг абагаціў Музей піцы. Гадоў 5 таму ў горадзе Філадэльфія пачала працаваць піцэрыя з такой назваю. Але цяпер у Нью-Ёрку гаспадар калекцыі сабраў усё, што тычыцца піцы і поп-культуры. Атрымаўся незвычайны забаўляльны аб’ект.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu