Жарт моманту: Кіч-убранні зорак на імпрэзе музею Метраполітан


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Пры Ню-Ёркскім музеі Метраполітан ёсць Інстытут касцюмаў, які штогод арганізуе «кірмаш пыхлівасці». Зоркі збіраюцца там і дэманструюць неймаверныя ўбранні. Сёлетняй тэмай было захапленне штучнасцю і перабольшаннямі. Сапраўдны, высокі кіч панаваў не на конкурсе «Еўрабачанне», але тут.

belsat.eu