Жанчыны хутчэй прыводзяць фірмы да поспеху


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRFl6bzJDbXBkRTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]54 % занятых у беларускай эканоміцы – жанчыны. А некаторыя сферы – такія як фінансавая дзейнасць, адукацыя, сацыяльныя паслугі – наагул амаль цалкам «жаночыя». А вось у бізнесе актыўнасць не такая высокая. Толькі 25 % уласнікаў прыватных кампаніяў – жанчыны. Сярод індывідуальных прадпрымальнікаў іх траціна.

НАСТАССЯ ХАМЯНКОВА, «IMAGURU», COO & CO-FOUNDER: «Для пабудовы сябе як асобы, канечне, лепей займацца тым, што падабаецца. Тым больш, калі гэта прыносіць і дадатковы прыбытак. Бізнес насамрэч лепей. Ну і акрамя ўсяго іншага – гэта і здаровая сямʼя. Гэта ўплыў на дзяцей, якія таксама пажадаюць у будучыні стаць прадпрымальнікамі. Таму кожнай без выключэння жанчыне я б параіла задумацца над тым, каб стварыць свой бізнес».

Беларуская дзяржава дэкларуе спрыянне развіццю жаночай ініцыятывы. З гэтай мэтай ствараюцца адмысловыя праграмы. Але не надта высокая актыўнасць жанчын у бізнесе сведчыць, што гэтага не дастаткова. Матываваць у да адкрыцця і развіцця сваёй справы бяруцца ў тым ліку медыі. Сайт lady.tut.by ужо не першы год рэалізоўвае адмысловы праект «лэдзі бос»ПАЛІНА ЛАРЫНА, «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ»: «Ледзі-бос – гэта прыклад таго, што мы – за гендарнае раўнапраўе. Мы імкнемся прадэманстраваць, што бізнес з жаночым тварам. Таксама праз нашыя праекты «Я – кіраўнік» альбо «Брэнд-кіраўнік», даем магчымасць паказаць кампанію, развіваць яе. А галоўным чынам паказаць, якім розным бізнесам могуць займацца жанчыны: а гэта ад нарошчвання валасоў – да вытворчасці падшыпнікаў».Жанчыны ў бізнесе дэманструюць больш высокія вынікі, чым іхныя канкурэнты мужчыны. Гэтак фірмы пад кіраўніцтвам жанчын маюць у сваім сектары большую рэнтабельнасць, ды наагул, больш паспяховыя.Іншыя тэмы выдання: Негатыўныя рэкорды экспарту. Валютныя паступленні скарачаюцца.