Жанчына з «Маці 328»: дзяржава не адрэагавала на галадоўку


Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, супольна з беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі прэзентавала папраўкі ў артыкул 328 Крымінальнага Кодэксу краіны.

У эфіры – дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і ўдзельніца руху «Маці 328» Людміла Лапко.

«Для мяне вынікі на гэты момант – выступ Сукала. Нічога як бы карыснага не атрымалася з таго, што людзі 14 дзён прайшлі галадоўку. Дзяржава пакуль не адрэагавала на гэтую галадоўку. І я сёння вырашыла сесці на галадоўку, падтрымаць гэтых маці, бо сутыкнуўшыся з велізарнай праблемай правапрымяняльнай практыкі па артыкуле 328, мы зразумелі, што праваахоўнікі няправільна кваліфікуюць дэкрэт кіраўніка краіны і сам названы артыкул. Шмат тысяч асобаў сядзяць без падставаў», – заявіла Людміла Лапко.