Згубілі працу, але не згубілі сумлення – «Мая малітва» ад свабодных купалаўцаў


Янка Купала напісаў верш «Мая малітва» у 1912 годзе. Вершаваныя радкі прасякнуты глыбокай трывогай і клопатам за будучыню Беларусі.

«Маю малітву» крытыкі называлі «праграмным творам беларускае літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння». Спалучаны і крыху зменены тэкст двух аднайменных вершаў Янкі Купалы «Мая малітва» – з 1906-га і 1912-га гадоў – быў пакладзены на музыку і выконваўся гуртом «Песняры». У гэтай версіі гучаў прыпеў, узяты з верша 1912 года.

Былыя акторы Тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць беларускую паэтычную класіку.