Зброя, з якой забівалі Майдан


Знайшлі зброю, з якой расстралялі Майдан

Аўтаматы і снайперскія вінтоўкі знайшлі ў вадаёме пад Кіевам.Генеральная пракуратура Украіны прадставіла новыя доказы датычнасці Віктара Януковіча да расстрэлаў удзельнікаў Майдану падчас Рэвалюцыі годнасці ў Кіеве. Аднак звышскладана прыцягнуць да адказнасці як экс-прэзідэнта, гэтак і дзясяткі «беркутаўцаў», што забівалі людзей на ягоны загад, кажуць следчыя. Бо і кіраўнікі, і выканаўцы расстрэлу хаваюцца ў Расеі або ў акупаваным Крыме. З Кіева – Алена Літвінава.Праваахоўныя органы Украіны знайшлі ды прадэманстравалі грамадскасці зброю, з якой у лютым 2014 года расстрэльвалі актывістаў Рэвалюцыі годнасці, у тым ліку беларуса Міхася Жызнеўскага. Цяпер з ёю працуюць эксперты, каб вызначыць прыналежнасць да сілавых органаў.Фрагменты 23-х адзінак зброі: аўтамата Калашнікава, снайперскіх вінтовак Драгунова і помпавых «Форт» знайшлі ў вадаёме і прыбярэжнай паласе за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Майдану незалежнасці. На дванаццаці стрэльбах ужо аднавілі ідэнтыфікацыйныя нумары, яшчэ на сямі – часткова. Раней следства, спасылаючыся на паказанні аднаго з абвінавачваных камандзіраў роты «Беркут», меркавала, што зброю вывезлі ў Крым.

«Як выявілася, зброі нікуды не вывозілі. Прыхавалі ў бязлюдным месцы ды зрабілі ўсё, каб яе немагчыма было ідэнтыфікаваць. Гэта сведчыць пра тое, што людзі, якія гэта рабілі, выразна ўсведамлялі: з гэтай зброі здзяйсняліся злачынствы», – кажа начальнік упраўлення спецыяльных расследаванняў Генеральнай пракуратуры Украіны Сяргей Гарбацюк.

Некаторыя ж эксперты звяртаюць увагу менавіта на час абнародавання новых доказаў вінаватасці януковічскіх праваахоўнікаў у злачынствах супраць Майдану. Чаму інфармацыю абнародавалі падчас урадавага крызісу і высвятлення дачыненняў між камандамі прэзідэнта і прэм’ера?[/vc_column_text][vc_column_text]

Што агульнага паміж астраноміяй і пельменямі?

Бывай, блакітная каза. Прывітанне, чырвоная малпа. Паводле кітайскага календара, наступіў Новы Год, а з ім, таксама па-кітайску, прыйшла вясна. Гэтае свята – галоўнае больш чым для мільярду асобаў.

Увесь свет супраць Паўночнай Карэі

Тэхналогіяй мінулага стагоддзя пагардліва называюць спецыялісты па авіяцыі паўночнакарэйскую ракету, якую Пхеньян запусціў у нядзелю. Адмыслоўцы адмаўляюць ёй у магчымасці нанесці сапраўдны нечаканы ядравы ўдар. Але сітуацыя ў рэгіёне напружылася.

ФСБ перадухіліла тэракты ў Расеі

Сем тэрарыстаў з экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» арыштавала Федэральная служба бяспекі Расеі ў Екацярынбурзе.