Зборная #BML: «РСП», «Bez.Not», «Warsoba», Kakora ды іншыя


Новы сезон «Belsat Music Live» распачынае адмысловая праграма, складзеная з тых песень, якія дагэтуль яшчэ не былі паказаныя ў мінулых выданнях.

Аўтар праграмы Сяргей Будкін адкрывае новыя імёны на беларускай музычнай сцэне і запрашае ў студыю ўжо знаных выканаўцаў. Гледачоў чакаюць прэм’еры ад «Разбітага сэрца пацана», рэпера Какоры, праекту Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы, гіты ад «Bez.Not», «Iluzhan», «Zolki Band» і ансамблю «Песняры».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Разбітае сэрца пацана» – «Лета»

    (словы і музыка Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага)
  • Kakora – «Butterfly»

    (словы Уладзіслава Бельмача, музыка Андрэя Курса і Паўла Асіпенкі)
  • «Bez.Not» – «Небо-потолок»

    (словы Яўгена Сысоева, музыка «Bez.Not»)
  • «Iluzhan» – «Reset»

    (словы Кацярыны Паповай, музыка Сяргея Харашкевіча)
  • «Warsoba» – «Кумачкі мае»

    (словы народныя, музыка Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы)
  • «Zolki Band» – «Adam»

    (словы і музыка «Zolki Band»)
  • «Песняры» – «Гэй, кола»

    (музыка і словы Вячаслава Шарапава)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».