Зборная #BML: Murovei, Re1ikt, Leibonik, The UNB ды іншыя


«Belsat Music Live» распачынае новы сезон! Аўтар праграмы Сяргей Будкін склаў з гэтай нагоды адмысловае выданне з песень, якія не былі яшчэ паказаныя. Будзе шмат добрай і разнастайнай музыкі.

Сярод герояў выдання – рэпер Murovei і бард Шалкевіч, старэйшыны беларускага андэграўнду «The UNB» і гурт актораў Купалаўскага тэатру «ili-ili», поп-спявачка Саша Захарык у суправаджэнні «Apple Tea», «Leibonik» з кранальнай фолк-баладай, псіхадэлічны «MorkvoЦвет» і рокеры з «Re1ikt’у» з нечаканай версіяй сваёй песні.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • ili-ili – «v.v.» (музыка і словы гурта «ili-ili»)
  • Murovei – «Яблочное дерево» (музыка Monkeradeou?, словы Murovei)
  • Leibonik – «Зялёная вішня» (музыка і словы народныя, апрацоўка гурта «Leibonik»)
  • The UNB – «Ванны не горят» (музыка Дзмітрыя Дольніка, словы Дзмітрыя Дольніка і Ігара Васілеўскага)
  • Віктар Шалкевіч – «Мы ехалі да Магілёва» (музыка і словы Віктара Шалкевіча)
  • MorkvoЦвет – «Нехта ідзе» (музыка Яўгена Белановiча і Паўла Рыжкова, словы Яўгена Белановiча)
  • Саша Захарык і Apple Tea – «Время» (музыка і словы Сашы Захарык)
  • Re1ikt – «Кабета-інсекта» (музыка гурта «Re1ikt», словы Аляксандра Дземідзенкі)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».