Збітая амапаўцам дзяўчына: Не трэба прыкрываць не здольных да працы ў міліцыі


Як якога апазіцыянера злавіць – гэта заўсёды калі ласка! А вось як свайго калегу па працы прыцягнуць да адказнасці – тут ужо міліцыя не спяшаецца.

Чарговая гісторыя гвалту людзей у форме над мірнымі суграмадзянамі дайшла да медыяў. Вось ужо месяц акторка Святлана Сакалоўская чакае тэлефанавання са Следчага камітэту, які правярае абсалютна беспадстаўнае збіццё дзяўчыны амапаўцам у навагоднюю ноч. Татальная неахайнасць альбо наўмыснае зацягванне справы да святога ніколі?

«Дарагія сябры, я ўпэўненая, што ўсе мы людзі. Зразумела, што бываюць эмоцыі, недагаворкі, але давайце неяк рабіць па-людску, гаварыць пра гэта і вырашаць не толькі свае праблемы, але і чужыя, неяк дапамагаць адзін аднаму. І калі такі чалавек, які псіхалагічна не здольны на такую працу, мне падаецца, не трэба яго прыкрываць, яму проста трэба працаваць у іншым месцы. Давайце вырашым гэтую праблему ўсе разам. У мяне ні да каго няма прэтэнзіяў, але давайце вырашым праблему», – распавяла Святлана Сакалоўская.

Больш – у відэа вышэй.