Гарачы каментар Затрыманні ў Берасці. «З маленькім сынам трымалі ў РАУС каля чатырох гадзін»


У Берасці пасля традыцыйнага нядзельнага кармлення галубоў – сімвалу пратэсту супраць акамулятарнага заводу – міліцыя затрымала 10 асобаў. Пратэсты мы асвячаем рэгулярна, а вось размоваў з удзельнікамі не мелі даўно. На сувязі з намі Алесь Абляк, адзін з актывістаў:

«У Берасці была адкрытая акцыя пратэсту. Спачатку затрымалі Змітра Бікалюка, які ехаў проста пастрыгчы сына, яго спынілі ДАІ-шнікі, трымалі каля 40 хвілін, потым пад’ехаў АМАП, і яго завезлі ў РАУС. Там з маленькім сынам трымалі каля чатырох гадзін, пасля адпусцілі. А 12 гадзіне распачалася акцыя, пасля якой распачаліся затрыманні. Затрымалі Пятрухіна, Кабанава і Міколу Статкевіча, а калі людзі пачалі ў бок РАУСа рушыцца, пешкі ісці, было яшчэ некалькі затрыманняў. Падʼязжалі міліцыянты, хапалі людзей, завозілі ў РАУС…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Глядзі таксама
Каментары