Гарачы каментар «Затрыманні для крымскіх татараў – паўсядзённая рэальнасць»


Сёлетні сезон палявання на крымскіх татараў адчынены. Гэтым разам на акупаванай паўвыспе працаўнікі ФСБ затрымалі Эміля Курбедзінава, адваката фігурантаў справы «Хізб-ут-Тахрыр».

Пра гэта паведаміў калега Курбедзінава расейскі адвакат Мікалай Полазаў.

Напярэдадні спецслужбы затрымлівалі і самога Полазава, які таксама прадстаўляе інтарэсы крымскіх татараў – палітзняволеных Ахтэма Чыйгоза і Ільмі Умерава, аднак пасля допыту адпусцілі. Што ж да затрыманага сёння Курбедзінава, то яму, як цвердзіць Полазаў, ужо найбліжэйшым часам выставяць абвінавачванне ў экстрэмізме. Паводле ж паведамленняў акупацыйных уладаў, цяпер у Бахчысараі, дзе кампактна пражываюць крымскія татары, адбываецца спецаперацыя супраць меркаваных экстрэмістаў і тэрарыстаў.

«Гарачым каментары» – чалец Каардынацыйнай рады Сусветнага кангрэсу крымскіх татар Недым Усэінаў.


У эфіры нашага тэлеканалу ён адказаў на пытанне, ці зʼяўляюцца такія затрыманні, як у выпадку з Эмілем Курбедзінавым, штодзённымі рэаліямі крымскіх татараў.

«З пункту гледжання крымскіх татараў, звычайных жыхароў, на жаль, гэта ўжо паўсядзённая рэальнасць. Але вось гэты чарговы віток рэпрэсіяў, які накіраваны супраць адвакатаў, праваабаронцаў – тых, хто абараняе людзей – зʼяўляецца новай зʼявай. Бо гэты адвакат, Эміль, не парушыў ніякага заканадаўства – ні расейскага, ні ўкраінскага. Яму інкрымінуюць, што ў 2013 годзе ён размясціў на старонцы ў сацыяльнай сетцы відэаролік пра пратэст партыі «Хізб-ут-Тахрыр» – у Расеі яна прызнаная экстрэмісцкай арганізацыяй, і яго прыцягнулі да адказнасці за гэта, як за прапаганду экстрэмісцкіх дзеянняў. А ў 2013 годзе Крым быў цалкам ахоплены ўкраінскай юрысдыкцыяй, і дэ-факта, і дэ-юрэ», – заявіў Недым Усэінаў.

Глядзіце таксама:

Глядзі таксама
Каментары