«Затрымалі 15 чалавек, а на плошчу выйшлі 400». Як берасцейцы змагаліся са свавольствам міліцыі


Берасцеец распавядае, як, нягледзячы на затрыманні, пагрозы і адсутнасць палітычнага падтрымання, жыхары гораду здолелі адстаяць свае правы.

У «Размове ProContra» – апошнія навіны з рэгіёнаў: госць праграмы Уладзіслаў Абрамовіч – адзін з тых, хто праз экалагічныя пагрозы выступае супраць будоўлі і запуску акумулятарнага заводу ў Берасці. Госць праграмы распавядае Уладзіміру Мацкевічу і Віталю Цыганкову пра самую вострую фазу пратэстаў, калі звычайныя гараджане здолелі зрабіць тое, што ніяк не ўдавалася палітыкам. Не спужалі нават рэпрэсіі з боку ўладаў. Уладзіслаў згадаў, як аказаўся ў пастарунку.

«На меркаванне нашых праваахоўных органаў, яны пахапалі самых актыўных. Запрасілі нас сведкамі ў пятніцу вечарам і пакінулі ў камеры да раніцы панядзелка. Мы рэзка сталі асобамі, у дачыненні якіх вядзецца адміністратыўны працэс. А паколькі артыкул прадугледжвае затрыманне, то сядзіце, калі ласка, да раніцы. Яны дакладна ведалі, што суддзя прыйдзе і ўсіх адпусціць, але яны маюць права ды могуць гэта выкарыстоўваць. Класічнае злоўжыванне правам. Але ў тую нядзелю, калі зачынілі 15 чалавек, на плошчу выйшлі ўжо не 200 асобаў, а 400», – распавёў пра складаныя дні змагання з будоўляю заводу Уладзіслаў Абрамовіч.

Больш пра змаганне берасцейцаў за ўласныя правы – у поўнай версіі праграмы «Размова ProContra».

Hавiны
«Накрые ўсё Берасце». Акумулятарны завод больш небяспечны, як некаторым падаецца
2019.05.10 18:35

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.