Застолле

Хто першы меў права пачынаць есці за сталом у даўнія часы? Колькі страваў было на ўрачыстым стале беларусаў? Ці пілі раней так, як цяпер? Што такое доля і як яе дзялілі? Пра ўсё гэта даследніцу Таццяну Валодзіну з Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі распытваюць вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.Святочнае (рас. «праздничное»)/ абрадавае застолле.Ежа = яда.Есці: я ем, ты ясі, ён/яна есць, мы ямо/ядзім, вы ясце/ясцё, яны ядуць.Харчаванне – рас. «питание».Штодзённае = будзённае.Страва – рас. «блюдо».Гаспадар – рас. «хозяин».Цырымонія, этыкет.Доля = частка, лёс.Пачатак – рас. «начало».Зычэнні = пажаданні; тосты.Прадметнае напаўненне: стол, абрус (рас. «скатерть»), начынне (рас. «утварь»).Абрады жыццёвага цыклу: радзіны, хрэсьбіны (рас. «крестины»), вяселле (рас. «свадьба»), хаўтуры = пахаванне (рас. «похороны»).Вясельны – рас. «свадебный».Жалобны – рас. «траурный».Абрады каляндарнага цыкла: Дзяды (Радуніца, Радаўніца), Каляды (Раство), Масленіца, Вялікдзень, Юр’я, Сёмуха, Дажынкі, Пакровы, Свяча.Аказіянальныя абрады: улазіны (рус. «новоселье»), провады і сустрэча з войска, інш.Бонда – частаванне мёдам сваякоў, суседзяў.Посная ежа – прадукты расліннага паходжання (не ўтрымліваюць мяснога і малочнага), спажываюцца падчас хрысціянскага посту.Скаромная ежа – прадукты жывёльнага паходжання (мяса, яйкі, малако), спажываць якія падчас посту строга забараняецца.Напоі = напіткі: алкагольныя і безалкагольныяЧарка – рас. «рюмка».Абрадавыя стравы: куцця (звычайна каша з ячных круп); каравай (вясельны хлеб традыцыйна круглай формы, які дзеляць паміж усімі ўдзельнікамі застолля); бліны; клёцкі (робяць з таркаванай бульбы або мукі ў форме невялікіх галачак, часам бываюць з душамі – начынкай); кісель.Спосабы прыгатавання: саленне, заквашванне, перапяканне, смажанне (рас. «жарка»).

Больш матэрыялаў

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах

Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў непераможныя рысы

Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?