Гарачы каментар «Заробкі растуць хутчэй, чымся эфектыўнасць працы». Раманчук пра заробак Br 1 500


Давесці снежаньскі заробак да тысячы пяцісот рублёў. Такую задачу паставіла адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менску перад сталічнымі прадпрыемствамі. Гэта вынікае з ліста, які трапіў у інфармацыйнае агенцтва «Белапан». Каментуе эканаміст Яраслаў Раманчук.

Гэта частка палітычнае кампаніі ў мясцовыя выбары, каб сказаць у нас усё будзе добра, а людзі атрымаюць дадатковыя грошы і на Новы год, і на Каляды. Гэта не мае нічога супольнага з эканомікай, бо як паказвае статыстыка, у Беларусі пачалі плаціць людзям больш грошай. Заробкі растуць хутчэй, чымся эфектыўнасць працы.

Такім чынам, улады вярнуліся да стымулявання ўнутранага попыту і забыліся на рэформы. Мяркую, гэта негатыўна адаб’ецца на нашай эканоміцы: прадпрыемствы, якія прымусяць узяць крэдыты або махляваць са статыстыкай, будуць несці пазней адказнасць за гэтыя недарэчныя рашэнні.

Лукашэнка заўсёды дзейнічаў у сістэме, калі ўсю вертыкаль трэба трымаць у напрузе – так прасцей кіраваць.

Працяг размовы Вольгі Жарнасек пра загады Лукашэнкі, якія выключаць самі сябе і прынцыпы дзеяння беларускага ўраду глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары