Заробкі добрыя, але правоў у працаўнікоў няма


У рэдакцыю парталу «TUT.BY» звярнуліся працаўнікі сталічнага прадпрыемства па вытворчасці дзвярэй «ВКТ Канстракшн», якія паведамілі, што ўжо другі дзень бастуюць з-за таго, што ім ад верасня затрымліваюць заробкі. Між тым напружаная сітуацыя не толькі ў адносна нябеднай сталіцы, але нават і ў самым заможным беларускім горадзе – Салігорску. На стадыёне «Будаўнік» мясцовыя актывісты Беларускага незалежнага прафзвязу ладзілі сёння пікет на знак пратэсту супраць ужо другой адмовы чыноўнікаў зарэгістраваць пярвічку арганізацыі.

Чаму ўлады не ідуць насустрач працаўнікам прадпрыемства ў Гарачым каментары распавёў Аляксандр Малочка, працаўнік «Беларуськалію», грамадскі актывіст.

«Нягледзячы на тое, што працаўнікі прадпрыесмтваў у Салігорску маюць высокія заробкі, людзі знаходзяцца ў бяспраўным становішчы. Усе сёння працуюць паводле кантракту, ніхто не ведае, калі раптам агучыш сваё меркаванне, ці працягнуць з табой кантракт. А па-другое, моладзь, якая прыходзіць на працу, мала таго, што працуюць паводле кантракту, дык яшчэ і тыя, хто не мае свайго жытла, вымушаны арэндаваць кватэры ў «Беларуськалію». Таму калі з чалавекам у такіх варунках не працягваююць кантракт, то фактычна, прадпрыемства проста выкідвае чалавека на вуліцу», – адзначае Аляксандр Малочка.

Цалкам размова ў відэа.